Кім мы ёсць

Літва 1009-2009У 2008 г. быў створаны грамадскі арганізацыйны камітэт святкавання 1000-годдзя назвы Літва “Міленіум Літвы”, у які ўвайшлі доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч (старшыня), мастак Мікола Купава (намеснік), доктар Алесь Краўцэвіч, краязнавец Леанід Акаловіч, філолаг-даследчык Алесь Жлутка, краязнавец і даследчык Здзіслаў Сіцька, гісторык-археолаг Эдуард Зайкоўскі, пісьменніца Вольга Іпатава, старшыня міжнароднага аб’яднання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, мастак Аляксей Марачкін і іншыя.

Аргкамітэт “Міленіум Літвы” зыходзячы з даследванняў, якія сцвярджаюць, што найменне Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, прыкладае намаганні для далейшага вывучэння гісторыі Літвы.

Аргамітэт падрыхтоўкі святкавання “Міленум Літвы” правёў шэраг мерапрыемстваў у Літве-Беларусі ў 2009 годзе. Найважнейшымі зь іх сталі навуковая канфэрэнцыя (чэрвень 2009 г.) і выстава мастацкіх твораў пад аднайменнай назвай “Міленіум Літвы” (кастрычнік 2009 г.). Выстава сабрала каля 2000 працаў, а канфэрэнцыйная заля Бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Купалы не змагла зьмясьціць усіх жадаючых. У чэрвені 2009 г. была ажыццёўлена вандроўка па мясцінах звязаных сваёй назвай з найменнем Літва.

Аргкамітэт запрашае навукоўцаў, творчыя калектывы і асобных творцаў прыняць актыўны ўдзел у далейшым святкаванні Міленіуму.
 

Share this

Апытанне

Ці хацелі б Вы паехаць на святкаванні на Грунвальдскае поле ў гэтым годзе?:
Брашура «Стаць Літвінам і быць ім» Газета «Літва»
Millenium Litwy on Twitter Keyboard Lithuaniae 1009-2009
 

Адрас: п/с 26, 220050, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail:
mail@milleniumlitwy.org
Тэл.:
+375 29 352 60 10; +375 29 306 33 17; +375 29 551 32 36