Тэксты

Алесь Жлуткa. Дарэнне земляў каралём Міндоўгам

ImageПрапануем некалькі лістоў самога караля Міндоўга, якія паказваюць не толькі працэс дзяржаўнага і тэрытарыяльнага будаўніцтва новай дзяржавы, але і дапамагаюць адказаць на некаторыя пытанні, прыкладам: дзе ж маглі быць землі старажытнай Літвы. 

Усе лісты прыведзены паводле кнігі Алеся Жлуткі «Міндаў, кароль Летовіі», выдадзенай у 2003 годзе.

Надзея Старавойтава. Cвецка-рыцарская перакладная літаратура ВКЛ эпохі Рэнесансу

Рыцар ВКЛПры гуках слова «Рэнесанс», – паводле словаў Ёхана Хёйзінгі, знакамітага нідэрландскага гісторыка, тэарэтыка культуры, – чалавеку, які задумваецца пра прыгажосць мінулага, уяўляюцца пурпур і золата [1]. Насампраўдзе, Рэнесанс, акрамя літаральнага адраджэння або пераймання антычнасці, меў на ўвазе разняволенне духу, думкі і пачуцця, усведамленне нязначных датуль магчымасцяў і самакаштоўнасці асобы. Да агульных рэнесансавых працэсаў у культуры Беларусі дзейсна спрычыніліся свецкія літаратурныя адаптацыі. Менавіта свецкія, бо ў эпоху Адраджэння разыходжанне паміж мараллю і рэлігійнай верай паглыблялася. Апалагізаваліся зямное жыццё, уласная свабода чалавека, розум і сумленне, мудрасць і працалюбства, грамадская актыўнасць і служэнне агульнаму шчасцю, эстэтычная вартасць роднай мовы [2]. Росквітам беларускага, як і сусветнага, перакладу лічыцца XVI ст. [3] З пашырэннем кантактаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і еўрапейскімі краінамі (у тым ліку навучанне за мяжой) з’яўляюцца тлумачэнні заходніх літаратурных і рэлігійных твораў [4].

Анатоль Грыцкевіч. Літоўская Метрыка

Анатоль ГрыцкевічЛітоўская Метрыка – скарочаная назва Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, збора «сшыткаў і кніг» вялікакняжацкай канцылярыі ХV–ХVІІІ стагоддзяў, з копіямі дакументаў, што выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), паноў-рады і соймаў. Дакументы падлягалі захаванню, неабмежаванаму ў часе. У складзе Метрыкі знаходзяцца агульназемскія і абласныя прывілеі, прывілеі гарадам і асобным групам насельніцтва, прывілеі на валоданне маёнткамі і розныя фінансавыя ільготы. Значнае месца займаюць судовыя дэкрэты, што разглядаліся вялікакняжацкім судом. У пасольскіх кнігах змешчаны матэрыялы знешняй палітыкі – дагаворы, інструкцыі паслам, перапіска з іншымі дзяржавамі і інш.

Эдвард Зайкоўскі. Літва гістарычная

Эдвард ЗайкоўскіСёлета спаўняецца 1000 гадоў з часу першай згадкі ў пісьмовых дакументах Літвы як тэрыторыі і народа. Гэтым пісьмовым дакументам, у якім пад 1009 годам упершыню згадвалася Літва, былі Кведлінбургскія аналы, дзе распавядалася пра жыццё і смерць Бруна-Баніфацыя з Кверфурта. Біскуп Бруна-Баніфацый быў вядомым прапаведнікам, які вёў місіянерскую працу сярод люцічаў (славянскі народ у цяперашняй зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія на паўночным усходзе Германіі) і печанегаў (качэўнікі-цюркі ў паўночным Прычарнамор'і), бываў у Польшчы і Кіеўскай Русі. Пры чарговай спробе пропаведзі хрысціянства сярод язычнікаў Бруна і яго 18 спадарожнікаў загінулі на мяжы Русі і Літвы 14 лютага 1009 года. Пазней Бруна-Баніфацый як пакутнік за веру рымска-каталіцкім касцёлам быў абвешчаны святым.

Апытанне

Ці хацелі б Вы паехаць на святкаванні на Грунвальдскае поле ў гэтым годзе?:
Брашура «Стаць Літвінам і быць ім» Газета «Літва»
Millenium Litwy on Twitter Keyboard Lithuaniae 1009-2009
 

Адрас: п/с 26, 220050, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail:
mail@milleniumlitwy.org
Тэл.:
+375 29 352 60 10; +375 29 306 33 17; +375 29 551 32 36